ГІДРАМЕТЭАРАЛАГІ́ЧНАЯ СТА́НЦЫЯ,
установа, якая вядзе метэаралагічныя і гідралагічныя назіранні за станам надвор’я, рэжымам водных аб’ектаў. Падзяляюцца на мацерыковыя, марскія, рачныя, азёрныя і балотныя. Назіранні праводзяць па адзінай праграме ў дакладна вызначаныя тэрміны. На Беларусі гідраметэаралагічныя станцыі дзейнічаюць у гарадах Вілейка, Полацк, курортным
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)